Пачатковая школа ў в.Канвелішкі была адкрыта ў 1937 годзе.У перадваенны час, акрамя польскай пачатковай школы,працавала і яўрэйская нядзельная школа.У гады Вялікай Айчыннай вайны,у час нямецкай акупацыі,навучанне ў Канвелішскай школе не вялося.Восенню 1944г.,пасля вызвалення ад нямецка фашысцкіх захопнікаў, школа аднавіла сваю работу.У 1952г.яна стала сямігодкай.Дырэктарам працаваў П.Чэпік.У 1955-1956 школа стала васьмігодкай.Была арганізавана агідбрыгада з настаўнікаў і вучняў школы,якая выступала з канцэртамі мастацкай самадзейнасці у вёсках Лянцішкі,Чырканцы,Лепі,Раклішкі.
Дырэктарамі школы ў 2 палоавіне 1950-х гг.працавалі Н.Машэда і А.А.Кацяленец.Школа размяшчалася ў двух будынках: асноўны корпус школы(старая школа,якая мела 3 класныя пакоі і настаўніцкую) і новы,дабудаваны драўляны корпус.У 1956г.ў школе адкрыўся 9-ы клас,педагагічны калектыў складаўся з 14 настаўнікаў.З 1957г-1958 навучальнага года Канвелішская школа стала сярэдняй,у гэтым навучальным годзе адкрыўся 10-ы клас.
Педагагічны калектыў павялічыўся да 15 настаўнікаў, колькасць вучняў складала 156 чалавек.З гэтага часу выпускнікі школы паступаюць у вышэйшыя навучальныя установы краіны: Леанарда Картановіч і Ірына Радзюн былі першымі выпускнікамі,якія скончылі педагагічныя інстытуты.
Будаўніцтва новай школы на 345 вучняў было распачата будаўнікамі МПМК-144 у снежні 1986г.Школа была здадзена ў эксплуатацыю ў ліпені 1987 г.,а ў верасні гэтага ж года новая школа прыняла навучэнцаў.1960-90-я гады дырэктарамі сярэдняй школы былі:
В.А.Слесар(1959-61)
Л.А.Бондар(1961-66)
Б.Б.Панасік(1966-67)
А.В.Качкоў(1967-70)
І.І.Кірвель(1970-74)
І.Захарэўскі(1974-75)
Г.А.Мілюш(1976-84)
Б.Ю.Чапля(1985- 2012)
Н.В. Якжик( з 2012 па гэты час)
